Славак Андрэй Сякера спыняе беларуса Аляксея Угарава.

Славак Андрэй Сякера спыняе беларуса Аляксея Угарава.

Зборная Беларусі па хакеі прайграла чацверты матч на чэмпіянаце свету па хакеі, што праходзіць у Стакгольме і Хельсінкі.

12 мая беларусы саступілі славакам з лікам 1:5 (0:1, 1:4, 0:0).

Становішча камандаў у групе H: Канада — 13 балаў (5 гульняў), Фінляндыя — 12 (5), ЗША — 10 (5), Славакія — 9 (5), Швейцарыя — 6 (4), Беларусь — 3 (5), Францыя — 3 (4), Казахстан — 1 (5).

Беларусы страцілі шанцы на выхад у чвэрцьфінал — такую задачу перад падапечнымі Кары Хейкілі паставіла федэрацыя хакею.

Наша зборная перамагла на чэмпіянаце каманду Казахстана (3:2), прайграла Фінляндыі (0:1), Швейцарыі (2:3), ЗША (3:5).

14 мая (панядзелак) беларусы згуляюць з Францыяй (16:15), а ў аўторак — з Канадай (12:15).
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0