Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні прэзідэнту Расійскай Федэрацыі Уладзіміру Пуціну ў сувязі з гібеллю людзей падчас пажару ў доме састарэлых у Краснадарскім краі. Пра гэта паведамляе прэс‑служба беларускага прэзідэнта.

Пажар у доме састарэлых, што размяшчаецца ў станіцы Камышавацкая Краснадарскага края, адбыўся мінулай ноччу. У агні загінулі больш за 60 чалавек — у асноўным старыя і інваліды.

Паведамленне аб пажары, які пацягнуў шматлікія чалавечыя ахвяры, з болем успрынята ў Беларусі, гаворыцца ў спачуванні А.Лукашэнкі.

Больш падрабязна пра трагедыю

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?