Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларусаў з Днём дзяржаўнага герба і сцяга Рэспублікі Беларусь, які адзначаецца 13 мая.

«Гэтыя дзяржаўныя сімвалы па праве ўвасабляюць суверэнітэт нашай краіны, сцвярджаюць, што беларускі народ — гаспадар на сваёй зямлі і яму вырашаць, як лепш уладкаваць свой дом, якім шляхам ісці», — гаворыцца ў віншаванні.

Лукашэнка лічыць, што ў гэтых сімвалах «адлюстравана слаўная шматвекавая гісторыя Беларусі,
напоўненая старонкамі мужнасці і гераізму ў часы цяжкіх выпрабаванняў і вялікіх здзяйсненняў у гады стварэння».

Цяперашняя дзяржаўная сімволіка была прынятая 7 чэрвеня 1995 года па выніках нацыянальнага рэферэндуму.

Цяперашні герб і сцяг, за ўзор якіх узята сімволіка БССР, замянілі герб «Пагоня» і бел-чырвона-белы сцяг,
якія выкарыстоўваліся як афіцыйныя сімвалы краіны ад 1991 года.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?