Жыхар Вілейкі, 1985 года нараджэння, 7 красавіка прад’явіў ў Беларусбанк для абмену 100 даляраў ЗША. Па словах намесніка начальніка Вілейскага РАУС Андрэя Дударчыка,

касір з дапамогай дэтэктара для вызначэння сапраўднасці грашовых банкнот выявіла, што купюра — фальшывая.

Гэта пацвердзілася падчас экспертызы, праведзенай спецыялістамі ў экспертна-крыміналістычным падраздзяленні МУС. Аказалася, што банкнота не была выраблена на прадпрыемстве, якое ажыццяўляе вытворчасць грашовых білетаў і каштоўных папер ЗША.

Малады чалавек растлумачыў, што купіў купюру ў адным з абменных пунктаў у Расіі.
Дадзеная інфармацыя правяраецца.

Раённы аддзел следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу па ч.1 арт. 221 «Выраб, захоўванне альбо збыт падробленых грошай або каштоўных папер» КК Рэспублікі Беларусь. Купюра канфіскаваная і далучаная да матэрыялаў справы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?