Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў прыбыў з афіцыйным візітам у Мінск вечарам 13 мая. На панядзелак запланаваныя яго перамовы з Аляксандрам Лукашэнкам у вузкім і пашыраным складах.
Аднак, як паведаміў БелаПАН кіраўнікпрэс-службы прэзідэнта Беларусі Павел Лёгкі, нефармальныя перамовы двух лідараў ужо адбыліся: 12–13 мая ў рэзідэнцыі Віскулі ў Белавежскай пушчы Назарбаеў і Лукашэнка абмеркавалі шырокае кола пытанняў двухбаковых адносінаў напярэдадні сваіх афіцыйных перамоваў у Мінску.
Раней афіцыйны прадстаўнік МЗС Казахстана Алтай Абібулаеў паведамляў, што кіраўнікі дзвюх дзяржаў абмяркуюць у Мінску «стан і перспектывы
Паводле яго слоў, «асаблівая ўвага» будзе надавацца практычным крокам па ўмацаванні ўзаемадзеяння паміж Казахстанам і Беларуссю ў рамках прамысловага, сельскагаспадарчага,
Акрамя таго, Назарбаеў і Лукашэнка разгледзяць пытанні супрацоўніцтва ў рамках рэгіянальных інтэграцыйных аб`яднанняў: СНД, ЕўрАзЭС, Мытнага саюза, АЭП і АДКБ. Па выніках сустрэч плануецца прыняцце сумесных заяў кіраўнікоў дзяржаў, а таксама падпісанне шэрагу міжурадавых пагадненняў.
Таксама ў праграме візіту Назарбаева ў Мінск — ускладанне вянкоў да абеліска на плошчы Перамогі.