Актывісты зарэгістраванай у Чэхіі арганізацыі «Малады фронт» Раман Васільеў і Зміцер Крамянецкі 15 мая прысуджаныя судом Цэнтральнага раёна Мінска да 12 і 10 сутак арышту адпаведна за дробнае хуліганства,паведамляе праваабарончы сайт spring96.org.
Раней яшчэ адзін актывіст «Маладога фронту» Мікалай Дземідзенка быў прысуджаны да 10 сутак арышту таксама за дробнае хуліганства.
Нагадаем, Васільеў, Крамянецкі і Дземідзенка былі затрыманыя ў Мінску 14 траўня.
Людзі ў цывільным адкрылі дзверы кватэры «маладафронтаўцаў» сваім ключом і паклалі ўсіх, хто знаходзіўся ўнутры памяшкання, тварам на падлогу.Праз некаторы час супрацоўнікі спецслужбаў вывелі з кватэры Рамана Васільева і Змітра Крамянецкага. Маладыя людзі тры дні таму выйшлі з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсціна, дзе адбывалі
Пазней стала вядома, што затрыманы таксама намеснік старшыні «Маладога фронту» Мікалай Дземідзенка.
Актывісты арганізацыі звязваюць затрыманне сваіх таварышаў з пачаткам акцыі «Горад наш», падчас якой на вуліцы Няміга быў вывешаны