У беларускім ваенным ведамстве ўважліва адсочваюць дэмаграфічную сітуацыю ў краіне, заявіў на прэс-канферэнцыі 15 мая першы намеснік начальніка галоўнага арганізацыйна-мабілізацыйнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных сіл палкоўнік Сяргей Пузакоў.

Ён канстатаваў, што з года ў год колькасць грамадзян прызыўнога ўзросту скарачаецца, аднак сітуацыя далёкая ад крытычнай.

Як заявіў Пузакоў, з улікам адтэрміновак ад праходжання тэрміновай ваеннай службы, што замацаваны ў заканадаўстве, прызыўных рэсурсаў у краіне для камплектавання Узброеных сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў дастаткова.

Нагадаем, вясной гэтага года выкліку на прызыўныя камісіі падлягаюць больш за 70 тысяч маладых людзей.
Зараз у ваенкаматах завяршаецца медыцынскі агляд прызыўнікоў. На сёння прызыўнымі камісіямі гарадоў і раёнаў у дачыненні да прызыўнікоў ужо прынята прыкладна 50 тысяч рашэнняў. Дадзена больш як 30 тысяч адтэрміновак, большую частку з іх складаюць адтэрміноўкі для працягу адукацыі. Таксама дадзены адтэрміноўкі па стане здароўя, сямейным становішчы, для атрымання ваенна-тэхнічных спецыяльнасцяў і ў сувязі з ажыццяўленнем дэпутацкіх паўнамоцтваў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?