У студзені і лютым прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайце набыла ўрадавыя каштоўныя паперы на суму каля 700 000 літаў (200 тыс. еўра).

Прэзідэнт зазначыла, што 26 студзеня набыла каштоўныя паперы на 515 000 літаў. 13 лютага яна заключыла яшчэ адну такую ​​ж здзелку, яе кошт ацэньваецца ў межах 150 000 — 200 000 літаў.

«Прэзідэнт Грыбаўскайце інвестуе ў каштоўныя паперы ўрада Літвы, бо давярае Літве», — сказана ў каментары прэзідэнцкай канцылярыі.

Гэта далёка не першы раз, калі Грыбаўскайце свае зберажэнні інвестуе ва ўрадавыя каштоўныя паперы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?