Басманны суд Масквы пастанавіў ліквідаваць лагер апазіцыі на Чыстых прудах, які знаходзіцца там з 8 мая.

Суддзя Вольга Салопава, агучваючы рашэнне, падкрэсліла, што «парушэнне парадку мае быць спынена неадкладна». Пасля гэтага начальнік паліцыі па Цэнтральнай акрузе Масквы Уладзімір Лядоўскі заявіў, што «парадак на Чыстапрудным бульвары будзе наведзены ў самыя кароткія тэрміны».

Раней група жыхароў Чыстапруднага бульвара Масквы, дзе праходзіць пратэстная акцыя «АкупайАбай», падала ў суд на пратэстоўцаў, заявіўшы, што яны паводзяць сябе шумна і не выконваюць санітарныя нормы: нібыта спраўляюць пільніцу ў суседніх дварах, а ад біяпрыбіральняў, якія паставілі пратэстоўцы, ідзе моцны пах.

Апазіцыя ў сваю чаргу не мае намеру спыняць сваю акцыю.

«Мы нікуды сыходзіць не збіраемся, бо ніякім рашэннем суда нельга забараніць людзям збірацца ў скверах, парках і на бульварах», — сказаў Ілля Яшын.

Паводле яго слоў, актывісты гатовы «ў працоўным парадку ўрэгуляваць» усе пытанні з паліцыяй.

«Прыйдзе паліцыя або прыставы з рашэннем суда, мы яго вывучым, паглядзім, якія прэтэнзіі, і будзем у рабочым парадку іх вырашаць», — адзначыў Яшын.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?