Расійскі авіяперавозчык ААТ «Аэрафлот» не разглядае магчымасць куплі нацыянальнага перавозчыка Беларусі «Белавія». Пра гэта заявіў 15 мая кіраўнік кампаніі Віталь Савельеў.

«Гэта пытанне ніяк не разглядалася ў „Аэрафлоце“, бо ніякіх афіцыйных зваротаў няма. Па „Белавія“ ў нас няма ніякіх вынікаў, і мы нічога не абмяркоўваем», — сказаў ён, адказваючы на пытанне пра куплю беларускай авіякампаніі.

Раней паведамлялася, што беларускія ўлады плануюць акцыянаваць «Белавія» і затым прадаць авіякампанію. Патэнцыяльным пакупніком называўся «Аэрафлот», аднак пазней гэта інфармацыя была абвергнута Мінскам. Кіраўнік Міністэрства транспарту і камунікацый Іван Шчэрба ў пачатку мая заяўляў, што Беларусь не плануе прадаваць «Белавія» ні ў гэтым, ні ў наступным годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?