Свой першы афіцыйны візіт у статусе кіраўніка расійскай дзяржавы Уладзімір Пуцін зробіць у Беларусь. Датай візіту вызначана 31 мая. Аб гэтым карэспандэнту БелТА паведаміў кіраўнік прэс-службы кіраўніка Беларусі Павел Лёгкі.

Ён адзначыў, што такая дамоўленасць дасягнута па выніках праведзеных перамоваў у Крамлі.

Нагадаем, што Пуцін нядаўна адмовіўся браць удзел у саміце «Вялікай Васьмёркі» ў ЗША, каб не рабіць у Злучаныя Штаты першага афіцыйнага візіту ў статусе кіраўніка Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0