13 траўня ў Лондане адбылося ўрачыстае адкрыццё пасля рэканструкцыі сядзібы Беларускага рэлігійнага і культурнага цэнтра імя святога Кірылы Тураўскага -- "Марыян-Хаўза" (Marian House).

Ва ўрачыстасцях узяў удзел Яго Эмінэнцыя Кардынал Леанарда Сандры, Прэфект Кангрэгацыі Усходніх Цэркваў з Рыма, ён здзейсніў абрад асвячэння. Пасля асвячэння адбылася прыняцце для ўсіх прысутных ў зале цэнтра.

Беларуская каталіцкая місія была створана ў Вялікабрытаніі ў 1947 г. (кіраўнік -- біскуп Часлаў Сіповіч). Беларусам у Паўночным Лондане (раён Фінчлі) належыць тры дамы. Беларуская бібліятэка імя Скарыны знаходзіцца праз дарогу ад Марыян-Хауса.

Дарэчы Скарынаўская бібліятэка была адчынена 41 год таму -- 15 траўня 1971 г.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0