Цырымонія інаўгурацыі выбранага прэзідэнта адбылася ў Парыжы, паведамляюць інфармагенцтвы.
Картэж пана Аланда прыбыў да Елісейскага палаца. Па дарозе з акругі Парыжа, дзе пражываў Аланд, яго машына, нягледзячы на значнае суправаджэнне, некалькі разоў спынялася на чырвонае святло святлафораў, прапускаючы пешаходаў.
Каля будынка афіцыйнай рэзідэнцыі кіраўніка дзяржавы Аланда сустракалі шматлікія разявакі і прыхільнікі Нікаля Сарказі, якія прыйшлі развітацца з папярэднім прэзідэнтам і скандзіравалі «Дзякуй, Нікаля!»
Па чырвонай дарожцы Франсуа Аланд перасек парадны двор Елісейскага палаца, каля прыступак перад уваходам у будынак яго сустрэў Нікаля Сарказі. Пасля кароткага рукапаціскання яны накіраваліся ў кабінет, дзе папярэдні прэзідэнт перадаў свайму пераемніку «ядзерныя коды» і бягучыя справы.
Пасля гэтага Франсуа Аланд зайшоў у залу для ўрачыстасцей прэзідэнцкага палаца, дзе канцлер Ордэна ганаровага легіёна, генерал