Інцыдэнт адбыўся 15 мая ў Гомельскім раёне на аўтадарозе Зябраўка — Каранёўка.

Аўтамабіль Kia Shuma спачатку наехаў на жывёлу, што выбегла на дарогу, пасля чаго з’ехаў на абочыну і ўрэзаўся ў дрэва. У момант аварыі ў машыне знаходзіліся чатыры чалавекі.

Два пасажыры загінулі, кіроўца і яшчэ адзін пасажыр з целавымі пашкоджаннямі былі дастаўлены ў Гомельскую абласную клінічную бальніцу.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?