Нацыянальны банк Беларусі з 16 мая зніжае стаўку рэфінансавання да 34% гадавых. Адпаведная пастанова №229 ад 10 мая 2012 года прынята Праўленнем Нацыянальнага банка.
Камітэтам па манетарнай палітыцы банка прынята рашэнне аб зніжэнні з 16 мая працэнтнай стаўкі па пастаянна даступных аперацыях падтрымкі ліквіднасці (крэдыт авернайт, СВОП авернайт) і двухбаковых аперацыях (ламбардны крэдыт, здзелкі СВОП) з 60% да 55% гадавых, працэнтнай стаўкі па пастаянна даступных аперацыях выключэння ліквіднасці (дэпазіт авернайт) - з 23% да 20% гадавых.
Гэта чацвёртае з пачатку 2012 года паніжэнне стаўкі рэфінансавання:першы раз яна была зніжана 15 лютага, затым — 1 сакавіка і 2 красавіка. На працягу 2011 года стаўку рэфінансавання павышалі 12 разоў.