Акрамя традыцыйных выпраўленняў у сістэме бяспекі, не абышлося і без некаторых новаўвядзенняў, знаёмых яшчэ па бэта-версіівэб-аглядальніка. Так, карыстальнікам даступная функцыя сінхранізацыі адкрытых укладак: у меню «Іншыя прылады» можна, напрыклад, убачыць укладкі, адкрытыя ў дадзены момант на Android-смартфоне.

У Chrome 19 на адной старонцы размяшчаецца меню з наладкамі, пашырэннямі і гісторыяй наведаных старонак. Яшчэ адно новаўвядзенне: цяпер падчас праверкі правапісу браўзэр выкарыстоўвае слоўнікавую базу сервераў Google.

У сеціве таксама з’явіліся чуткі, быццам у найбліжэйшыя месяцы выйдзе мабільная версія Chrome для прыладаў на базе iOS. Аналітык з Macquarie Capital упэўнены, што гэта адбудзецца ў пачатку лета, піша Electronista. Эксперты прагназуюць новую «вайну браўзэраў», якой не было з канца мінулага стагоддзя.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?