Як паведаміў «НН» відавочца палявання на ласёў у Парку Чалюскінцаў, ласіцу і ласяня, якія забраліся ў Мінск, усыпілі і адвезлі ў Чыжоўскі заапарк.

Там

ім далі спецыяльны прэпарат, каб жывёлы прачнуліся. Бо доўга ляжаць бокам на зямлі для капытных ненатуральна — пачынаюцца праблемы са страўнікам.
Сёння ім даюць піць многа вады, каб вывесці з арганізму снатворнае.

«Мы іх змясцілі ў спецыяльны вальер. — расказаў „Нашай Ніве“ кіраўнік заатэхнічнага аддзела заапарка Міхаіл Нічыпаровіч. — Зараз яны аддзеленыя ад наведнікаў агароджай з надпісам „Праход забаронены“ , іх ніхто не турбуе. Яны ляжаць у вальеры, пачуваюцца нармальна».

Далейшы лёс жывёл пакуль не вырашаны.

«Мы б маглі пакінуць ласёў тут. — кажа спадар Нічыпаровіч. — У прынцыпе, вальер вялікі, для іх зручны. Аднак пакуль нешта казаць пра іх далейшы лёс рана: не прайшоў перыяд адаптацыі. І

калі нам у выніку скажуць адпусціць іх на прыроду, мы, зразумела, адпусцім.
Да нас з гэтымі ласямі нават тэлебачанне прыехала».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?