Пра гэта заявіў намеснік міністра адукацыі Казімір Фарыно 16 мая на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Паводле яго слоў, у Беларусі перайшлі ад граматычнага складальніка ў вывучэнні замежных моў да камунікатыўнага, стварылі неабходныя падручнікі, і гэта дазволіць навучэнцам мець дастатковы ўзровень для таго, каб мець зносіны на замежнай мове.

Нагадаем, змяненні ў сістэме вывучэння замежных моў адбыліся ў беларускіх школах з 1 верасня 2010 года. У выкладанні зроблены акцэнт на маўленчую практыку. Павялічана колькасць гадзін замежнай мовы, а таксама праводзіцца дзяленне класа на тры падгрупы (раней — на дзве).

Фарыно паведаміў, што ў наступным навучальным годзе працягнецца эксперымент па навучанні без ацэнак па дысцыплінах фізкультурна-эстэтычнага блока. Ён распаўсюдзіцца на 3-я класы. «Гэта не азначае, што няма ацэнкі навучальнага працэсу, — заявіў намеснік міністра, — ідзе слоўная ацэнка: не ацэнка, што паказваецца ў балах, а слоўная ацэнка. Распрацавана цэлая сістэма ацэнкі ведаў дзяцей, і яна гуманная».

Паводле яго слоў, у наступным годзе будзе праходзіць апрабацыя мадэлі навучання навучэнцаў з выкарыстаннем індывідуальных электронных прылад.
Пры пераходзе з 12-гадовага тэрміну навучання на 11-гадовы ў школах было апрабавана прымяненне электронных падручнікаў.

Гэта новаўвядзенне было ўспрынята пазітыўна, адзначыў Фарыно.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?