Работа службы «аднаго акна» дзеля прыліку недапушчальна. Аб гэтым заявіў 16 мая кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Макей на нарадзе з актывам Жлобінскага раёна.

Рабочая група Адміністрацыі Прэзідэнта правяла маніторынг стану работы дзяржаўных органаў і арганізацый са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб у горадзе Жлобіне і Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці. У час маніторынгу быў вывучаны стан работы па дэбюракратызацыі адміністрацыйных працэдур, рэалізацыі прынцыпу «аднаго акна» ў рабоце дзяржорганаў і арганізацый, выкананню графіка прыёму грамадзян. Акрамя таго, былі вывучаны работа ЖКГ, неўпарадкаванасць дваровых тэрыторый, работа медыцынскіх устаноў.

Паводле слоў Уладзіміра Макея, служба «аднаго акна» стваралася ў дапамогу чалавеку, і ў пераважнай большасці рэгіёнаў так і адбываецца. Кіраўнік Адміністрацыі запатрабаваў неадкладна выправіць работу службы «аднаго акна» ў Жлобінскім раёне.

«Людзей не павінны ганяць па інстанцыях і прымушаць збіраць даведкі, служба „аднаго акна“ павінна працаваць зладжана, — сказаў ён.
— Вы ведаеце, якую ўвагу кіраўнік дзяржавы ўдзяляе рабоце са зваротамі грамадзян, ведаеце патрабаванні да яе, і гэтыя патрабаванні трэба выконваць няўхільна».

Акцэнт быў зроблены і на захаванні дысцыпліны.

«Неабходна дабіцца жалезнай дысцыпліны — і тэхналагічнай, і выканальніцкай»,
— падкрэсліў Уладзімір Макей. Ён нагадаў, што такая задача пастаўлена прэзідэнтам.

У час маніторынгу было выяўлена нямала недахопаў у рабоце жыллёва-камунальных службаў, неналежнае ўтрыманне дваровых тэрыторый, вуліц і плошчаў Жлобіна і Жлобінскага раёна. «Кіраўнік дзяржавы паставіў задачу навесці парадак ва ўсіх населеных пунктах краіны да майскіх свят, — адзначыў Уладзімір Макей. — І гэта задача павінна быць выканана». На нарадзе былі агучаны заўвагі і дадзены рэкамендацыі па ліквідацыі выяўленых недахопаў і далейшаму ўдасканаленню работы з насельніцтвам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?