Інтэрнэт-часопіс 34mag.net узнагароджаны прэміяй Free Media Pioneer Award Міжнароднага інстытута прэсы.
Прэмія ўручаецца з 1996 года ў якасці прызнання працы СМІ ў прасоўванні свабоды слова і падтрымкі незалежнасці медыяў у сваім рэгіёне.
34mag.net заснаваны беларускай журналісткай Ірынай Віданавай і з’яўляецца мультымедыйнай версіяй часопіса «Студэнцкая думка», закрытага ўладамі ў 2005 годзе. Змяніўшы фармат на электронны, выдаўцы змаглі абыйсці гэту забарону. Сёння 34mag.net выходзіць на CD і ў Інтэрнэце.
Уручэнне ўзнагароды пройдзе ў сталіцы Трынідада і Табага
0
0
0
0
0
0