Яго абвінавацілі ў нецэнзурнай лаянцы і прызнаны вінаватым па артыкуле 17.1 КоАП (дробнае хуліганства).

Уладзімір Яроменак з'яўляецца фігурантам крымінальнай справы аб масавых беспарадках 19 снежня 2010 года. Яго прысудзілі да трох гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, але 13 жніўня 2011 г. вызвалілі на падставе ўказа Лукашэнкі аб памілаванні. Над Яроменкам устаноўлены прэвентыўны нагляд. 27 красавіка ён таксама быў асуджаны на сем сутак адміністрацыйнага арышту за дробнае хуліганства.

Сёння ў судзе Фрунзенскага раёна праходзіць працэс у дачыненні да яшчэ аднаго актывіста "Маладога фронту" Паўла Сяргея. Абодва актывісты былі затрыманыя 16 мая, ноч яны правялі ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?