Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International адказала адмовай на афіцыйную просьбу дэпутата Эўрапарлямэнту Марэка Мігальскага прызнаць Сяргея Каваленку вязьнем сумленьня.
Пры гэтым дырэктар праграмы Amnesty International у Эўропе і Цэнтральнай Азіі Джон Дальхузен, заявіў у сваім лісьце Мігальскаму, што яго арганізацыя будзе працягваць сачыць за справай Каваленкі і пры неабходнасьці ўмешвацца.
Прымаючы рашэньне,
у арганізацыі кіраваліся паказаньнямі супрацоўнікаў міліцыі, якія заявілі, што Каваленка аказваў ім супраціў,піша на сваім сайце Марэк Мігальскі, які шэфствуе над Сяргеем Каваленкам у межах кампаніі
У сувязі з тым, што Amnesty International «паверыла словам органаў, якія сьлепа выконваюць каманды беларускага рэжыму», Марэк Мігальскі даслаў у арганізацыю яшчэ адзін ліст з просьбай перагледзець справу і прызнаць Каваленку палітвязьнем.