У Беларусі для ўдзелу ў конкурсе пры паступленні ў ВНУ трэба набраць на цэнтралізаваным тэставанні не менш як 7 балаў за тэст. Пра гэта заявіла кансультант аддзела вышэйшай адукацыі Мінадукацыі Марыя Карпенка, каментуючы пастанову ведамства № 29 «Аб устанаўленні пераводнай шкалы вынікаў цэнтралізаванага тэсціравання па вучэбных прадметах і прызнанні страціўшым сілу пастанову Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 3 красавіка 2009 г. № 15».

Пастанова ўстанаўлівае 2 перавадныя шкалы — для тых, паступае ў ВНУ і ў сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы.

Згодна з новай шкале 1–6 балаў па 100-бальнай шкале будуць лічыцца як 2 балы па 10-бальнай. Гэтыя балы будуць лічыцца непрахаднымі для прыёмнай камісіі ВНУ. «Але пры гэтым абітурыенты, якія атрымалі за тэст на цэнтралізаваным тэставанні 6 і ніжэй балаў, змогуць скарыстацца магчымасцю паступіць у сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы», — сказала Марыя Карпенка.

Яна таксама нагадала, што

сертыфікаты тым абітурыентам, якія атрымаюць на ЦТ нуль балаў, выдавацца не будуць.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?