Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў курс на ўсебаковае развіццё адносінаў з Расійскай Федэрацыяй, надаючы вялікую ўвагу ўзаемадзеянню з расійскімі рэгіёнамі.

«Мы ніколі не адгароджваліся ад Расіі, тым больш ад Ленінграда, Санкт-Пецярбурга.

Гэта святое для нас, у нас вялікая цікавасць [да супрацоўніцтва]»,
— заявіў Лукашэнка, сустракаючыся ў пятніцу ў Мінску з губернатарам Санкт-Пецярбурга Георгіем Палтаўчанкам.

Лукашэнка адзначыў, што «ў савецкія часы Беларусь, Ленінград і Масква былі звязаныя вельмі цесна сувяззю супрацоўніцтва». «Што да сельскагаспадарчай вытворчасці,

то пастаўкі з Беларусі цалкам забяспечвалі Ленінград і Маскву. У нас вялікі досвед у гэтым плане, ад яго нельга сыходзіць — яго трэба аднаўляць»,
— сказаў А.Лукашэнка.

Пры гэтым, адзначыў Лукашэнка, «гаворка ідзе не толькі аб продажах — гаворка ідзе аб сумеснай вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі, будзь то сельскай гаспадаркі, машынабудавання, навукаёмістай прадукцыі».

«Мы гатовыя на любую форму супрацоўніцтва».

Лукашэнка адзначыў, што ўчора даручыў прэм’ер-міністру Беларусі «ўважліва чынам разгледзець усе праблемы і адказаць на ўсе існуючыя ў вас пытанні». Ён сказаў, што «піцерцы — людзі вельмі адчувальныя і адукаваныя, як і ў Беларусі».

«І таму фальшыўку туды не завязеш», — падкрэсліў Лукашэнка.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?