Па словах жонкі палітвязня Наталлі Пінчук, муж трымаецца добра:

"Ва ўсялякім разе, наколькі я магла пабачыць на працягу гэтых сутак. Вядома, канкрэтна шмат чаго не раскажаш.

Але зразумела, што ён пад асаблівым кантролем знаходзіцца, адсочваецца кожны яго крок. Гэта цягне за сабой пэўныя складанасці... Але разам з тым ён трымаецца!"

Праваабаронцу асудзілі на 4,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Яго звінавацілі ў нявыплаце падаткаў з замежных рахункаў. Насамрэч грошы на тых рахунках прызначаліся на праваабарончую дзейнасць

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?