Прануецца, што прадстаўляць Беларусь на канферэнцыі ААН па ўстойлівым развіцці «РЫА +20», якая адбудзецца ў Рыа-дэ-Жанейра ў чэрвені 2012 года, будзе Аляксандр Лукашэнка. Пра гэта паведаміў 18 мая ў Мінску першы намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Віталь Кулік перад пасяджэннем круглага стала па абмеркаванні праекта нацыянальнага паведамленні на тэму «Устойлівае развіццё Рэспублікі Беларусь на прынцыпах „зялёнай“ эканомікі».

«Застаўся месяц з невялікім да канферэнцыі ААН па ўстойлівым развіцці, — нагадаў Кулік. — У Рыа-дэ-Жанейра збяруцца лідары дзяржаў і ўрадаў, з тым каб абмеркаваць рух да ўстойлівага развіцця і замацаваць курс на „зялёную“ эканоміку. У Беларусі мы таксама сістэмна працуем у гэтым кірунку. Ёсць ўрадавая камісія, у якую ўваходзяць прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў. Мы рыхтуем нацыянальнае паведамленне на гэтую канферэнцыю, напрацоўваем банк дзеянняў краіны па ўкараненні энергазберагальных тэхналогій, тэхналогій рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў. Гэтая праца накіравана на беражлівыя адносіны да навакольнага асяроддзя, рацыянальнае стаўленне да рэсурсаў…»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?