Эканамічная лібералізацыя не павінна перашкодзіць абароне нацыянальных інтарэсаў, заявіў сёння міністр інфармацыі, член рэспубліканскага савета грамадскага аб’яднання «Белая Русь» Алег Праляскоўскі, выступаючы перад удзельнікамі
«Размова ідзе не пра лібералізацыю, пра якую так шмат апошнім часам кажуць у тым сэнсе, што тых, каго раней лічылі «пятай калонай», трэба прызнаць нармальнымі палітыкамі і дазволіць ім легальна і адкрыта працаваць. Катэгарычна не! Такі паварот быў бы разбуральным для краіны.Для таго каб захаваць кіравальнасць і суверэнітэт Беларусі пры пэўнай эканамічнай лібералізацыі, неабходна захоўваць і нават нарошчваць магутнасць тых механізмаў, якія дазваляюць дзяржаве і патрыятычна настроеным грамадзянам абараняць нацыянальныя інтарэсы як унутры, так і
Пры гэтым ён сказаў, што «не аглядаючыся на маргінальную «пятую калону», мы павінны працягваць дзелавое, канструктыўнае абмеркаванне канкрэтных праблем нашага грамадства і шляхоў іх вырашэння».«Трэба абмяркоўваць канкрэтныя папраўкі ў заканадаўства, канкрэтныя праекты, тое, як зрабіць эканоміку больш эфектыўнай, а жыццё людзей лепшым», — падкрэсліў кіраўнік ведамства.
Ён перакананы, што пераўтварэнне «Белай Русі» ў палітычную партыю з’яўляецца своечасовым і аб’ектыўна неабходным.
«У прынцыпе, «Белая Русь» заўсёды выступала ў якасці
На думку міністра, цяпер з поўнай упэўненасцю можна сцвярджаць, што «Белая Русь» гатова да пераўтварэння, гатовая стаць палітычнай партыяй.Ён выказаў надзею, што на бліжэйшым з’ездзе арганізацыі такое рашэнне будзе прынята. З
пераўтварэннем «Белай Русі» ў партыю, мяркуе Алег Праляскоўскі, «прынцыпова зменіцца характар палітычнага ландшафту нашай краіны».«Калі сёння найбуйнейшая партыя налічвае толькі каля 20 тысяч членаў, то пры пераўтварэнні «Белай Русі» з’явіцца партыя з больш чым 230 тысячамі членаў», — адзначыў ён.





