Драгба ставіць кропку.

Драгба ставіць кропку.

Лонданскі «Чэлсі» стаў пераможцам Лігі чэмпіёнаў сезона 2011–2012, выйграўшы ў Мюнхене па пенальці ў «Баварыі» з агульным лікам 5:4 (4:3 па пенальці).

Лік быў адкрыты на 83-й хвіліне: Томас Мюлер (Баварыя). Але праз пяць хвілін Дзідзье Драгба лік зраўняў — 1:1.

У пачатку дадатковага часу Ар’ен Робен (Баварыя) не забіў пенальці.

Усё і вырашала серыя пенальці,
якія ў «Баварыі» не забілі Івіца Оліч (Петэр Чэх адбіў) і Бастыян Швайнштайгер (штанга) — 4:3 (5:4). У «Чэлсі» не забіў Хуан Мата.

Пенальці: «Чэлсі» — Мата (-), Луіс (+), Лэмпард (+), Коўл (+), Драгба (+).

«Баварыя» — Лам (+), Гомес (+), Ноер (+), Оліч (-), Швайнштайгер (-).

«Чэлсі» выйграў Лігу чэмпіёнаў упершыню, у 2008 г. ён гуляў у фінале з "Манчэстар Юнайтэд" і прайграў акурат па пенальці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?