У суботу ўвечары быў затрыманы актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Моўчан. У знак салідарнасьці з Сяргеем Каваленкам актывіст ўзяў бел-чырвона-белы сьцяг.

Ён разгарнуў яго каля ўнівэрсаму «Першамайскі» ва Ўруччы і пачаў рухацца ў бок вуліцы Русіянава, ішоў моўчкі не выкрыкваў ніякіх лёзунгаў.

Праз некалькі хвілін да яго пад’ехала машына з супрацоўнікамі міліцыі, якіяі папрасілі актывіста прайсьці зь імі. Моўчан паспрабаваў удакладніць зь якой нагоды яго затрымліваюць, пасьля чаго яго паспрабавалі сілком заштурхаць ў машыну без тлумачэньня прычыны затрыманьня, Андрэй супраціўляўся і міліцыянты ўжылі грубую сілу. Пакуль яго зьбівалі проста на вуліцы пад’ехала другая машына. Андрэя пасадзілі ў машыну ў кайданках.

У аддзяленьні міліцыі сказалі, што зьбіраюцца ўзбуджаць крымінальную справу па артыкулах за абразу прэзыдэнта і зьбіцьцё супрацоўніка міліцыі пры выкананьні, паведамляе прэсавая служба грамадзянскай кампаніі «Еўрапейскай Беларусі».

Да яго пусьцілі толькі сястру. Пасьля размовы з Андрэем стала вядома, што зьбіцьцё працягваліся і ў машыне. Па папярэдняй выснове лекара, ў Андрэя чэрапна-мазгавая траўма, пералом ніжняй сківіцы і рэбры, адбітыя ныркі і ногі. На вечар суботы Андрэй Моўчан знаходзіўся ў 11-ай бальніцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?