Рада Міжнароднай федэрацыі хакею прыняла рашэнне памяняць месцамі Чэхію і Расію. У астатнім склад групаў застаўся нязменным.
Такім чынам, групы на ЧС-2013, які зноў пройдзе ў Швецыі і Фінляндыі, выглядаюць так:
Група S (будзе месціцца ў Стакгольме): Швецыя, Чэхія, Канада, Нарвегія, Швейцарыя, Данія, Беларусь, Славенія.
Група H (Хельсінкі): Расія, Фінляндыя, Славакія, ЗША, Германія, Латвія, Францыя, Аўстрыя.





