«Белтэлекам» праінфармаваў кліентаў, што з 24 мая павышаюцца тарыфы на міжнародныя тэлефанаванні ва Украіну (Кіеў) і Расію (Масква) на 20%. Робіцца гэта «з выхадам на бясстратнасць паслуг міжнароднай тэлефоннай сувязі», — гаворыцца на сайце Белтэлекама.

Цяпер адна хвіліна (поўная ці няпоўная) размовы ў Расію з 6:00 да 23:00 будзе каштаваць 1 498 рублёў, з 23:00 да 06:00 — 996 рублёў, незалежна ад дня тыдня.

Ва Украіну: 1186 і 791 рубель адпаведна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0