Нацыянальны банк Беларусі ў 2011 годзе атрымаў прыбытак 25,6 млрд. рублёў, што ў 4,8 разу менш, чым у 2010 годзе (124 млрд.). Справаздача Нацбанка па выніках мінулага года зацверджана ўказам прэзідэнта ад 18 мая 2012 года № 234.

Згодна з дакументам, 20,5 млрд. рублёў з атрыманага прыбытку накіраваныя ў рэзерв дзяржаўнай установы «Агенцтва па гарантаванай кампенсацыі банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных асоб», 5,1 млрд. — у рэзервовы фонд.

Расходы на ўтрыманне Нацбанка ў 2011 годзе склалі 301,2 млрд. рублёў, на капітальныя ўкладанні было накіравана 121,1 млрд. рублёў.

Гадавы бухгалтарскі баланс галоўнага банка краіны зацверджаны ў суме 122,3 трлн. рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?