Адпаведная пастанова Савета міністраў (№451 ад 17 мая) апублікавана на Нацыянальным прававым партале Беларусі.

Імпарт піва з Украіны, які складаў раней да траціны беларускага рынку, быў часова абмежаваны ў канцы 2010 года пастановай Саўміна Беларусі. Да 31 снежня 2012 года ён павінен ажыццяўляцца па разавых ліцэнзіяй, што выдаюцца Міністэрствам гандлю па ўзгадненні ў канцэрнам "Белдзяржхарчпрам". Падчас наступных перамоў бакі падпісалі цэнавыя пагадненні з шэгарам украінскіх кампаній.

Дамоўленасць аб зняцці абмежаванняў на пастаўкі ўкраінскага піва ў Беларусь была дасягнутая 3 мая ў Мінску на сустрэчы першага віцэ-прэм`ера Беларусі Уладзіміра Сямашкі з міністрам эканамічнага развіцця і гандлю Украіны Пятром Парашэнкам. Падчас гэтых перамоў таксама былі знятыя абмежаванні на пастаўкі ва Украіну беларускай мяса-малочнай прадукцыі. Гэтыя пастаўкі былі часова прыпыненыя 1 сакавіка 2012 года Дзяржветфітаслужбай Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?