Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 23 мая ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. Ноччу пераважна без ападкаў,

раніцай і днём месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы.
Вецер усходні, днём з пераходам на паўночны 4–9 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 10–17°С,
максімальная днём ад плюс 18°С на поўначы Віцебскай вобласці да плюс 30°С па поўдні Брэсцкай і Гомельскай абласцей.

У Мінску 23 мая пераменная воблачнасць. Ноччу без ападкаў. Днём кароткачасовы дождж, магчымая навальніца. Вецер усходні, днём з пераходам на паўночны 4–9 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 14–16°С, максімальная днём плюс 23–25°С.

24 мая ў Беларусі пахаладае.
Чакаецца пераменная воблачнасць. Ноччу ў паўднёвым раёнах кароткачасовыя дажджы. Днём пераважна без ападкаў. Вецер паўночна-ўсходні 7–12 м/с, ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі парывы да 15–18 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 4–11°С, па поўдні плюс 12–15°С;
максімальная днём плюс 13–20°С, па Брэсцкай вобласці да плюс 22°С.

25 мая ў Беларусі пераменная воблачнасць. Без ападкаў. Вецер паўночна-ўсходні 7–12 м/с, па паўднёвым усходзе парывы да 15–18 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 3–10°С, максімальная днём плюс 15–20°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?