З 8 па 15 мая спажывецкія цэны ў Беларусі выраслі на 0,3%. Па ацэнцы Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі, з пачатку месяца інфляцыя склала 0,9%.

Больш прыкметна з пачатку мая падаражэлі капуста свежая (59,3%), хлеб і хлебабулачныя вырабы (6,1%), масла жывёльнае (5,4%), ялавічына бескасцёвая (4,9%), санаторна-аздараўленчыя паслугі (4,3%), гарэлка (3,5%), малако і малочныя прадукты (3%), напоі безалкагольныя (2,1%), ялавічына і свініна (акрамя бескасцёвага мяса), піва, каўбаса вараная першага гатунку і паўвэнджаная, печыва (1,1–1,9%), паслугі культуры і бытавыя паслугі (1,2%), тканіны (0,9%), адзенне (0,8%), абутак (0,6%), панчошна-шкарпэтачныя вырабы, посуд (0,4%).

З 8 па 15 мая патаннелі крупы прасяныя (1,1%), крупы грэцкія (0,9), алей, акрамя аліўкавага (на 0,5%), бульба (0,4%), яйкі курыныя (0,3%), рыба марожаная (трасковыя, скумбрыевыя) (0,2%).

За студзень-красавік цэны выраслі на 6,8%, з улікам першай паловы мая — на 7,8%. Урад разлічвае ўтрымаць гадавую інфляцыю на ўзроўні 19–22%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?