Незвычайная кантрабанда выяўленая на беларуска-польскай мяжы.

Як паведамілі ў прэс-цэнтры Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі, жыхар Хмяльніцкай вобласці ўязджаў у Беларусь з Польшчы раніцай 21 мая праз пункт пропуску «Казловічы». Пры надглядзе ў інструментальнай скрыні ў кабіне яго Scania брэсцкія памежнікі сумесна з супрацоўнікамі мытні знайшлі царкоўны арган у разабраным выглядзе і камплектуючыя да яго.

Музычны інструмент канфіскаваны, сума яго ацэнкі ўстанаўліваецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?