Як паведаміў член бацькоўскага камітэта сярэдняй школы №36 Мечыслаў Яскевіч, пікеты планаваліся на 22 мая. Ён разам з іншымі бацькамі школьнікаў падаў заяўкі ў гарвыканкам. Яны прапанавалі чатыры месцы для пікетаў. Але ім катэгарычна адмовілі. «І не прапанавалі іншых месцаў, калі ў тых нельга».

Яскевіч адзначыў, што бацькі будуць пратэставаць і надалей супраць расійскамоўных класаў у польскай школе. Мечыслаў звяртае ўвагу, што школа пабудавана на грошы польскага боку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?