Казначэйства ЗША падазрае два беларускія банкі ў адмыванні грошай. У сённяшняй заяве амерыканскага фінансавага ведамства

«Трастбанк» і «Крэдэксбанк», былі ўключаныя ў сэкцыю 311 Патрыятычнага Акту ЗША як установы, якія выклікаюць «першачарговую занепакоенасць адносна адмываньня грошай».

«Гэтыя захады накіраваныя на тое, каб абараніць амерыканскую фінансавую сыстэму ад замежных фінансавых установаў, чые надзвычай падазроныя парадкі правядзення трансакцыяў і татальная адсутнасць празрыстасці робіць немагчымым высветліць, ці займаецца банк якой-небудзь легальнай дзейнасьцю наогул», канстатаваў намеснік міністра ЗША ў справе тэрарызму і фінансавай выведкі Дэвід Коген, каментуючы абнародаваны сёння спіс падазроных банкаў.

Уключэнне ў гэты спіс дае права міністру фінансаў ЗША запатрабаваць ад Белага дома ўвядзення санкцый супраць названых установаў.

Міністэрства фінансаў ЗША ўвяло абмежавальныя захады супраць «Трастбанку» (тады называным «Інфабанк») яшчэ ў 2004 — за адмыванне грошай Садама Хусэйна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?