Пра гэта паведаміў намеснік старшыні камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Віталь Прыгодзіч сёння на прэс-канферэнцыі ў гарвыканкама.

«У сталіцы адзіным днём правядзення выпускных вызначана дата 9 чэрвеня, пачатак — а 20.00», — сказаў Віталь Прыгодзіч. Адміністрацыям устаноў адукацыі, прадстаўнікам бацькоўскай і вучнёўскай грамадскасці, папячыцельскім саветам па пісьмоваму ўзгадненню з адміністрацыямі раёнаў прадастаўлена права вызначаць час завяршэння выпускных вечароў.

Апошні званок празвініць 30 мая для 20,3 тыс. мінскіх выпускнікоў 9-х і 11-х класаў. У гэтым навучальным годзе базавую школу заканчваюць 13 670, сярэднюю школу — 9636 выпускнікоў сталіцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?