Начальнік аддзела харчавання і маркетынгавых даследаванняў РУП «Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па харчаванні» Элеанора Капітонава на прэс-канферэнцыі ў Мінску 23 мая параіла звярнуцца да дэпутатаў беларускага парламента з пытаннем аб дзіцячым харчаванні.

«Лепш спытаць дэпутатаў, якія працуюць у парламенце, дзе канцэпцыя дзіцячага харчавання, дзе закон. Мы зараз яшчэ раз нанава рыхтуем адпаведныя дакументы, збіраемся яшчэ раз іх падаць.
Я не магу адказаць, куды зніклі папярэднія. Нам наогул ніхто нічога не кажа. Нам адказалі, што гэтых дакументаў не бачылі. Можа, не дайшлі і апынуліся не на той палічцы», — выказала меркаванне Капітонава.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?