Прадаючы Расіі стратэгічныя прадпрыемствы, Беларусь прадае сваю незалежнасць, мяркуе міністр замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс.

«Яны прадаюць акцыі сваіх стратэгічных прадпрыемстваў, напрыклад, прадалі „Белтрансгаз“, прадаюць „Беларуськалій“. Яны прадаюць, бо не атрымліваюць крэдыты ў ЕС.

А іх яны не атрымліваюць, з-за палітыкі ў сферы правоў чалавека. Так яны часткамі прадаюць незалежнасць сваёй краіны, на жаль»,
— сказаў у інтэрв’ю парталу Euractiv.de Ажубаліс.

Паводле яго слоў, ЕС павінен праводзіць адзіную палітыку ў дачыненні да Беларусі.

«Мы павінны дзейнічаць разам — таксама, як падчас адклікання нашых дыпламатаў з Мінска. Толькі адзінства можа захаваць эфектыўнасць нашай пазіцыі адносна дакладных і мэтанакіраваных санкцый», — сказаў міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?