Антон і Алеся Фурсы, колішнія актывісты падпольнага «Саюза беларускіх патрыётаў». Абое адседзелі па дзесяць год у ГУЛАГу.
30 красавіка Антон Фурс, адзін з заснавальнікаў Саюза беларускіх патрыётаў — моладзевай арганізацыі, якая ў 1945–1947 гадах дзейнічала ў Глыбокім і Паставах — адсвяткаваў85-годдзе .
Антон Фурс нарадзіўся ў 1927 годзе ў мястэчку Язна Дзісненскага павета (цяпер Мёрскі раён). Вучыўся ў школе ў Язне і прагімназіі ў Глыбокім, пасля акупацыі паступіў у Глыбоцкую педагагічную вучэльню.
Неяк у 1945 годзе ў Глыбокім трое язненскіх хлопцаў — студэнты педвучэльні Васіль Мядзелец, Антон Фурс і вучань сярэдняй школы Алесь Юршэвіч — пачалі разважаць пра русіфікацыю адукацыі. Прыйшлі да рашэння стварыць патаемную арганізацыю на ўзор віленскіх філаматаў і філарэтаў.
Сябры СБП прысягалі пад
Савецкія спецслужбы даведаліся пра існаванне арганізацыі і накіравалі ў яе правакатара, які спрабаваў схіліць юнакоў да збройнага паўстання.Хоць правакацыя не атрымалася, але ўсе сябры СБП былі арыштаваныя і асуджаныя за «антысавецкую дзейнасць».
Адбываў пакаранне на лесапавале ў Свярдлоўскай вобласці і на будаўнічых працах у Казахстане. Правёў у зняволенні дзевяць гадоў.Антон Фурс, які быў сакратаром глыбоцкай суполкі СБП, атрымаў пятнаццаць гадоў лагераў.
Пасля вызвалення ажаніўся з Алесяй Умпіровіч, былой удзельніцай СБП, якая правяла ў лагерах Мардовіі дзесяць гадоў. Не знайшоўшы месца на Радзіме, сям’я Фурсаў выехала ў Казахстан, дзе яны пражылі дваццаць пяць гадоў. Там у іх нарадзіліся дзеці Юрась і Людміла.
Толькі ў 1982 годзе Фурсы вярнуліся ў Беларусь, набылі дом у Паставах, дзе жывуць і сёння.
— Антон Віктаравіч, як вы ўсвядомілі сябе беларусам?
— Школа ўсё дае! Няма школы — няма нічога. Мы жылі за польскай уладай, усё навокал было польскае. Бацькі не ведалі, хто мы, — аралі зямлю, не цікавіліся ніякай палітыкай. Мы ведалі толькі, што мы не рускія, і не польскія.
Неяк мы знайшлі пашпарт дзеда, і там было напісана: «нарадовасць» — «тутэйшы».
У школе мы вучыліся
Прыйшлі немцы. Адкрылі беларускія школы — беларускія па духу. Мы вучылі гісторыю па Ластоўскаму, геаграфію па Смолічу, граматыку Тарашкевіча, пісалі на тарашкевіцы. Ладзілі вялікія канцэрты, дэкламацыі і песні беларускія… Я ўжо ў сёмым класе быў свядомым беларусам.
Пасля вайны, як немцаў прагналі, я паступіў у Глыбоцкае педагагічнае вучылішча. Выкладчыкі беларускую мову не ведалі або дрэнна ведалі, і ў нас русіфікацыя пайшла.
Як гэта так: пры акупантах, ворагах вучыліпа-беларуску , а тут свае прыйшлі, і няма [беларускай мовы]. Гэта нас і падштурхнула стварыць такую нелегальную арганізацыю.
— Дзеля якіх мэтаў стваралі Саюз беларускіх патрыётаў?
— Якая была мэта? Мы ж не маглі супраць такой махіны нешта рабіць. Скончым вучылішча, нас пашлюць па вёсках…
Такое было становішча, чакалі Трэцюю сусветную вайну. Чэрчыль выступаў дзесьці з такой прамовай… Я ўжо не памятаю, адкуль пра гэта ведалі. Чакалі перамен нейкіх.
Мы думалі: мы ж таксама падрасцём. І каб не адбылося тое, што адбылося, як немцы прыйшлі, калі палякі захапілі [пасады ў акупацыйнай адміністрацыі], мы павінны быць гатовыя.
Прысягу прымалі падА «Пагоню» яна [Алеся Умпіровіч, сябра пастаўскай суполкі СБП, будучая жонка Антона Фурса] намалявала.бел-чырвона-белым сцягам і «Пагоняй».
— Як вас арыштоўвалі?
— 9 лютага [1947 года] былі выбары ў Вярхоўны Савет. Нам сказалі, каб не ехалі дадому, трэба на выбары. Увечары мы сабраліся на кватэры, каб бавіць час. Усе маладыя. Музыкант у нас свой быў, з педвучылішча. Іграем, музыка… Пад 12 вечара заходзяць да нас супрацоўнікі МГБ, патрабуюць дакументы. Там Васіль Мядзелец якраз быў, наш кіраўнік, і я. Нас дваіх налева і павялі…
Уваход быў з кухні. А
на кухні лямпачка перагарэўшы. Цёмна. А ў мяне поўная кішэнь папер па арганізацыі. Што рабіць? Зарыентаваўся неяк. На пліце рондалі стаяць. На хаду выкінуў іх у рондаль, ніхто не заўважыў.Павялі нас у МГБ. Там ужо Бялевіч на падлозе ляжаў і Еўдакімаў [сябры СБП].
У нас была палова непаўналетніх. Ім потым далі меней — па 8 гадоў.Большасці далі па 10 гадоў. Нас усяго было 44 чалавекі — пастаўскіх і нашых [глыбоцкіх]. Чатыром была смяротная кара, [яе замянілі на
— Распавядзіце, калі ласка, пра лагеры.
— Я трапіў на лесапавал. У Свярдлоўскую вобласць, «Востокураллаг». Не хутка мы маглі звязацца з домам, дома не ведалі, куды нас паслалі. Потым, канечне, нам дапамагалі бацькі, пасылкі прысылалі.
Мала толку было з пасылак, таму што не было дзе іх захаваць. Знаёмых, землякоў пачастуеш — хутчэй з’есці, бо ўсё роўна ўкрадуць або адбяруць.
Цяжкая была праца. Вельмі цяжкая. Асабліва зімой.
Снег, мароз пад сорак градусаў. Раніцай атрымаеш кавалак хлеба. Трэба ж пакінуць на абедЯк пазбавіцца гэтай ахвоты? Стаў думаць пра нешта добрае, волю ўспамінаць. І вершы складаў. Пісаць не было чым, і няможна было. Запамінаў. Ці помніш ты? Ці помніш тыякі-небудзь кавалачак. А сіл не хапае, так хочацца з’есці, таму што галодны.
Студэнцтва мілыя гады?
Ты больш ужо не ўбачыш іх,
Такіх прыгожых, маладых.
Як кветка ранняю вясной
Зіяла дзіўнай ты красой.
І ў чорнай, непрагляднай цьме
Жыццё аздобіла ты мне.
Гады міналі, нібы ў сне,
Усмешкі ты дарыла мне.
І іх, чароўныя, як знаў,
У сэрцы я сваім хаваў.
Я помню іх, я не забыў,
Аб іх я марыў, аб іх сніў.
І сёння, хоць на адзіны міг,
Прашу цябе: успомні іх.
— Пасля вызвалення з лагеру вы апынуліся ў Казахстане…
— Спачатку я прыехаў дадому. Людзі добра прынялі, а начальства — дрэнна.
Якраз у гэты час будаваўся Наваполацк, ездзіў туды на працу ўладкоўвацца. Я зваршчык высокага разраду быў. Быццам бы патрэбны. А дзе працоўная кніжка? Няма. А дзе ты быў? А дзе, скажаш? Ну, я гавару, дзе быў. І не прынялі мяне на працу. А да бацькі пачаў ездзіць участковы: чаго сын дома сядзіць, нідзе не працуе?
А тут якраз прыходзяць плакаты — набіраюць рабочых на шахты ў Казахстане. Якраз там, дзе я будаваў. Даюць пакой, аплачваюць дарогу.
А я ж толькі з ёй [Алесяй Умпіровіч] пазнаёміўся. (
«Мы адзін раз толькі ўбачыліся, ён прыехаў другі раз — і мы ажаніліся. Выбару другога не было», —дадае да размовы спадарыня Алеся).
Мы ніяк не знайшлі часу пайсці ў сельсавет, каб аформіць шлюб. У іх не было бланкаў. Так мы і паехалі неаформленыя.
Працаваў матарыстам на шахце. Заробак 60 рублёў на месяц. Але гэта нядоўга было, месяцы
Мы пражылі ў Казахстане дваццаць пяць гадоў. Дзеці там сярэднюю школу скончылі.
— Жывучы ў Казахстане, вы адчувалі сябе беларусам?
— А як жа!
Мы, землякі, гуртаваліся, адзін да аднаго ў госці ездзілі. Ні адно свята адны не былі.Алег Лапіцкі з жонкай, родны брат Расціслава Лапіцкага. З яе [Алесі] вёскі быў чалавек, Павал Умпіровіч з жонкай…
Выпісвалі часопіс «Беларусь», «Звязду». Нам з Беластоку прысылалі «Ніву». «Беларускую энцыклапедыю» выпісалі, 12 тамоў.
З Ларысай Геніюш падтрымлівалі сувязь. [Алеся Умпіровіч пасябравала з Ларысай Геніюш у лагеры ў Мардоўскай АССР.] Адтуль на яе
— Ці спадзяваліся вы на тое, што Беларусь стане незалежнай?
— Слаба мы ўжо спадзяваліся. Калі вярталіся ў Беларусь,
думалі: прыедзем у сваю краіну, хоць тутІ цяпер… Дзень Волі мы святкавалі — дзесяць чалавек было…па-беларуску пагаворым. А тут няма з кім гаварыць!
— Што б вы пажадалі сучаснай беларускай моладзі, якая змагаецца за нашу мову, культуру, нацыянальную годнасць?
— Я б ім пажадаў звярнуць усю ўвагу на мову. На мой погляд, зусім проста: беларусаў восемдзесят працэнтаў — дайце нам восемдзясят адсоткаў школ. Рускіх восем — а ім восем. Патрабаваць трэба.
Як вы станеце свядомымі без школ? Без школ вы не станеце свядомымі.