Беларуская велагоншчыца Паліна Жук вечарам 22 мая атрымала цяжкую траўму галавы на міжнародных спаборніцтвах «Вялікі прыз Тулы» (Расія), сёння Паліна памерла.

«Паліна Жук звалілася на вялікай хуткасці падчас гонкі. Дзяўчына страціла прытомнасць. На месца прыбылі медыкі, якія даставілі яе ў бальніцу з дыягназам «чэрапна-мазгавая траўма», — сказаў доктар. Для дапамогі тульскім медыкам у горад прыбылі калегі з НДІ хуткай дапамогі імя Скліфасоўскага і галоўнага ваеннага клінічнага шпіталя імя Бурдэнкі. 23 мая спартсменцы зрабілі аперацыю, паведаміў БелаПАН.

Аднак сёння дзяўчына памерла, паведамляюць тульскія СМІ.

Паліна Жук была прызёрам рэспубліканскіх спаборніцтваў, 16 чэрвеня ёй споўніўся б 21 год.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0