Еўрапейскі парламент у чацвер прыняў рэзалюцыю, у якой заклікаў Украіну вызваліць «зняволеных, асуджаных па палітычных матывах».

«Еўрапарламент заклікае да неадкладнага вызвалення ўсіх вязняў, асуджаных па палітычных матывах, у тым ліку, лідараў апазіцыі», — гаворыцца ў тэксце дакумента.

Еўрапейскія парламентарыі таксама заклікалі кіраўніцтва Украіны забяспечыць празрыстасць касацыйнага працэсу па справе экс-прэм’ера краіны Юліі Цімашэнкі і выказалі шкадаванне з-за таго, што разгляд касацыі па «газавай справе» былога прэм’ера быў адкладзена да 26 чэрвеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?