21:05 Алега Воўчака асудзілі на 9 сутак арышту.

20:30 Судовы працэс завершаны. У судзе дапытаныя сведкі – міліцыянты і Зьміцер Кухлей. Суддзя пайшла выносіць рашэнне, якое павінна быць агучанае праз паўгадзіны.

Воўчака пачалі судзіць ужо па сканчэнні працоўнага дня. Прыкладна ў 18:30. Судзяць за нецэнзурную лаянку.

***

Пра затрыманне«НН» паведаміў Зміцер Кухлей. Яны разам з Алегам Воўчакам гулялі каля парка, размаўлялі. Да іх падышлі трое ў цывільным. Адзін з іх паказаў дакументу Алегу. Сказаў, што трэба паехаць у Цэнтральны РУУС.
Кухлея ніхто не затрымліваў. У Воўчака з сабой няма мабільнага тэлефона.

Алег Воўчак — былы афганец, пасля працаваў у пракуратуры.

Пасля сыходу з дзяржаўных органаў займаўся гучнымі справамі. Прычым не толькі палітвязняў, але звязаных з арыштаванымі сілавікамі.

Ён актыўна дапамагаў Аляксандру Казуліну, а пасля Міколу Аўтуховічу, з якім яго яднаў афганскі вопыт.
Дзейнасць Воўчака не раз выклікала злосную рэакцыю лукашэнкаўскіх СМІ. У ягонай арганізацыі «Прававая дапамога насельніцтву» рэгістрацыю забралі яшчэ ў 2003 годзе. Цяперсправа аб ліквідацыі «Прававой дапамогі» знаходзіцца на разглядзе ў Камітэце ААН па правах чалавека.

У студзені Воўчака гэтак ужо затрымлівалі. Пасля чаго асудзілі на 4 сутак адміністрацыйнага арышту.

Перад гэтым з’явілася інфармацыя, што падаткавая інспекцыя Цэнтральнага раёна зацікавілася ААТ «Сурубі», што была зарэгістраваная на маці Алега Воўчака Ядзвігу Засулевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?