Органы дзяржбяспекі выявілі механізм нелегальных паставак адной з мінскіх фірмаў газавых катлоў італьянскай вытворчасці на тэрыторыю Беларусі, паведамілі карэспандэнту БелТА ў Цэнтры інфармацыі і грамадскіх сувязяў КДБ.

У камітэце растлумачылі, што пастаўкі ажыццяўляліся з парушэннем падатковага заканадаўства. Злачынная дзейнасць ажыццяўлялася кіраўнікамі гэтай фірмы з 2006 года. Апошняя пастаўка 420 катлоў італьянскай вытворчасці была ажыццёўлена фірмай 19 мая гэтага года. Рэальны закупачны кошт катлоў, які складае ад 300 да 500 еўра за адзінку, зніжаўся да 120 еўра, што дазваляла ў 2,5–3 разы зменшыць падатковыя плацяжы пры мытным афармленні, піша БелТА.

Глядзі таксама: На мінулым тыдні КДБ выратаваў ад вывазу ў Расію 21 каня
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0