Калектыў Медыцынскага ўніверсітэта просіць перайменаваць будучую станцыю метро «Пятроўшчына». У звароце, накіраваным у Мінгарвыканкам, прапануецца замяніць назву на «Медыцынскі ўніверсітэт», які знаходзіцца побач са станцыяй.

З аналагічнай просьбай студэнты-медыкі ў 2008 годзе звярталіся да Аляксандра Лукашэнкі. «Я падумаю, але не абяцаю», —
сказаў ён тады.

У сваю чаргу, Мінгарвынкам кіруецца гістарычным прынцыпам — раней прыблізна на гэтым месцы знаходзілася вёска Пятроўшчына. Меркавалася, што яна, як і суседнія Грушаўка і Міхалова, і дадуць назвы станцыям метро, якія маюць адкрыцца ўвосень 2012 года.

* * *

А які варыянт — «Пятроўшчына» ці «Медуніверсітэт» — абралі б Вы?
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0