Музей гісторыі габрэяў адкрыўся ў найстарэйшай сінагозе Беларусі ў Гродне.

Музей заснавала група гродзенскіх прадпрымальнікаў ТАА «Музей на Траецкай».
У ім сабраны экспанаты, якія сведчаць аб габрэйскай гісторыі і культуры Гродна. Наведвальнікі музея змогуць даведацца, як жылі, чым займаліся габрэі ў Гродне, пачынаючы з XII стагоддзя і па сёння. Частку экспанатаў складаюць дыскі з фільмамі, фатаграфіі старога Гродна, жыццяпісу вядомых габрэяў — ураджэнцаў Гродна, і іншае.
Адкрыццё музея адбылося напярэдадні IX Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур, госці якога змогуць азнаёміцца ​​з сабранымі матэрыяламі. Экспазіцыя па-ранейшаму папаўняецца.

Бізнес-колы Гродзеншчыны, акрамя працы па адкрыцці музея, таксама вядуць збор сродкаў для больш хуткага аднаўлення сінагогі — помнік архітэктуры значна пашкоджаны і мае патрэбу ў рэканструкцыі. На дадзены момант атрыманы дазвол на пачатак мерапрыемстваў па захаванню і аднаўленню сінагогі. У ёй плануецца размясціць цэнтр абшчыны для габрэяў горада і вобласці. У будынку будуць размешчаныя кухня для бедных, дзіцячы сад, бібліятэка, камп’ютарная, а таксама сталовая з кашэрным меню, міква, кабінеты, класы і пакоі для сходаў.

Гродзенская сінагога з’яўляецца найстарэйшай дзеючай сінагогай ў СНД і адной з самых незвычайных і прыгожых сінагог у Еўропе.
Гэты храм быў пабудаваны ў 1578 годзе па праекце італьянскага архітэктара Санці Гучы. Двойчы будынак гарэў і аднаўляўся зноў. Цяперашні будынак сінагогі быў пабудаваны Іллёй Фрункіным ў 1902–1905 гадах у адной з разнавіднасцяў эклектыкі — маўрытанскім стылі, які захаваў таксама рысы італьянскай архітэктуры.

У перыяд нямецкай акупацыі Гродна сінагога, якая знаходзілася ў цэнтры габрэйскага гета, выкарыстоўвалася нацыстамі як месца збору габрэяў перад адпраўкай у канцлагеры і на расстрэлы. У савецкі перыяд (1944–1991 гады) будынак выкарыстоўвалася пад склад.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?