Глядзі таксама: У Гомелі ізноў руйнуюць традыцыйную забудову (фота)

ГМКГА «Талака» шчыра запрашае ўсіх неабыякавых гамельчукоў 27 траўня прыняць удзел у грамадскім абмеркаванні адной з самых актуальных тэмаў з жыцця нашага горада — лёсу гомельскай гістарычнай драўлянай забудовы.

Гістарычная драўляная забудова Гомеля знаходзіцца зараз пад пагрозай поўнага знішчэння. Паводле нядаўна зацверджанага новага генплана развіцця горада ўсю аднапавярховую забудову ў цэнтры горада, нягледзячы на ейную гістарычную, архітэктурную або мастацкую вартасць плануюць знесці.

Відэа belsat.eu

Намаганні гомельскіх гісторыкаў і актывістаў па стварэнні адмысловых ахоўных зонаў або музеяў пад адкрытым небам пакуль застаюцца марнымі.

Публічнае абмеркаванне праблем і перспектыў захавання гістарычнай забудовы нашага горада пройдзе пры актыўным удзеле экспертаў.

Сярод іх:

— старшыня беларускага Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч

— навуковы супрацоўнік філіяла Веткаўскага музея, эксперт па драўляным дэкоры Гомельшчыны Андрэй Скідан

— выкладчык БелДУТ, краязнаўца і гісторык архітэктуры Яўген Малікаў.

Будзе абмеркаванае шырокае кола пытанняў звязаных з выпрацоўкай плана выратавання нашай гістарычнай спадчыны. Не будзьце абыякавымі! Прыходзьце самі і запрашайце сяброў!

Калі:

27 траўня, 14.30

Дзе:

пакой № 3–3 гасцініцы Надзея» (побач з гасцініцай «Турыст», вул. Галавацкага, 19).

Кантакты:

(44) 7494166 (Яўген Меркіс).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?