Асацыяцыя Belfilm адкрывае новы інтэрнэт-сайтbelfilm.org, на якім можна будзе даведацца пра найбліжэйшыя праекты Belfilm’у, паглядзець беларускія і замежныя дакументальныя стужкі, а таксама даслаць сваю дакументалістыку. Сайт аформлены на трох мовах — беларускай, англійскай і расійскай.

«Наша задача — прасоўванне разумнага і якаснага дакументальнага кіно, стварэнне пляцоўкі, дзе гэтыя фільмы можна паглядзець і абмеркаваць» — кажа адзін з заснавальнікаў асацыяцыі, рэжысёр Алег Дашкевіч.

Для рэкламы сайта створаны прома-ролік, у які ўвайшлі фрагменты самых цікавых фільмаў з архіву, а таксама працаў маладых рэжысёраў.

Да таго, на сайце Belfilm ёсць рубрыка «Не фармат», дзе кожны ахвотны зможа паглядзець інтэрв’ю з выбітнымі беларускімі дзеячамі культуры.

Сайт асацыяцыі ўжо паспелі ўхваліць Юры Хашчавацкі і Віктар Аслюк, чые працы таксама можна ўбачыць на канале «Белфільма» на серверы YouTube

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?